среда, 16 октября 2013 г.

Беларускія партыі праігнаравалі зварот у справе ксяндза Лазара


З беларускіх партый і грамадскіх арганізацый, у якія 19 жніўня быў накіраваны зварот грамадскай ініцыятывы "За вызваленне ксяндза Лазара", даслалі адказы толькі чатыры: Аб'яднаная грамадзянская партыя, "Белая Русь", БРСМ і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

Пры гэтым БРСМ і "Белая Русь" адмовіліся прадпрымаць якіясьці дзеянні ў гэтай справе, АГП часткова зварот падтрымала, а ў адказе РППС змяшчалася шжо вядомая на той момант інфармацыя, якая тым не менш была засакрэчаная на час звароту.

Астатнія арганізацыі і партыі - БПП, БПЗ, БПЛСС, БСДП(Г), БССП, КПБ, КХП-БНФ, ЛДП, ПБНФ, ПБСДГ, РП, СДПНГ, БХК, Рух "За Свабоду", а таксама незарэгістраваныя кампаніі "Гавары праўду!" і "Еўрапейская Беларусь" – зварот ініцыятывы і сваіх патэнцыйных выбаршчыкаў праігнаравалі цалкам, парушыўшы пры гэтым (тычыцца зарэгістраваных арганізацый і партый) і заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Комментариев нет:

Отправить комментарий