вторник, 24 сентября 2013 г.

"Белая Русь" лічыць немэтазгодным зварот у справе ксяндза Лазара (фота)


Прадстаўнікі ініцыятывы за вызваленне ксяндза Уладзіміра Лазара атрымалі адказ на свой зварот у РГА "Белая Русь". 

У ім арганізацыя паведамляе, што лічыць немэтазгодным зварот у Камітэт дзяржаўнага кантролю або Генеральную пракуратуру з запытам у дачыненні да вызвалення каталіцкага святара Лазара Уладзіміра Міхайлавіча".

Адказ падпісаў намеснік старшыні РГА "Белая Русь" Сяргей Пігараў.

Нагадаем, што ў звароце "Белую Русь" прасілі "звярнуцца ў КДБ, Генеральную пракуратуру і гэтак далей з патрабаваннем паведаміць:

1. На падставе чаго быў затрыманы каталіцкі святар Лазар Уладзімір Міхайлавіч.

2. У чым ён абвінавачваецца і што яму інкрымінуецца.

3. Наколькі законна ў СІЗА КДБ ўтрымліваецца Лазар У.М. і ці магчыма яго вызваленне на ўмовах падпіскі аб нявыездзе, хатняга арышту і гэтак далей".


Комментариев нет:

Отправить комментарий