Сябры ініцыятывы "За вызваленне ксяндза Лазара" 12 верасня атрымалі адказ на свой зварот у Аб'яднаную Грамадзянскую партыю ў справе ксяндза Уладзіслава Лазара, падпісаны старшынём партыі Анатолем Лябедзькам.
"Шаноўныя сябры, у адказ на Ваш зварот аб падтрымцы каталіцкага святара У.Лазара, атрыманы намі 28.08.2013 г. (зварот быў дасланы 19 жніўня і ішоў па Менску больш за тыдзень – рэд.), хацелі б, перш за ўсё падзякаваць за праяўленую ініцыятыву і паведаміць, што вялікая колькасць сябраў АГП, у тым ліку кіраўніцтва партыі, падпісаліся пад петыцыяй аб вызваленні святара, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт.
Таксама згодныя падтрымаць калектыўны зварот у дзяржаўныя структуры і распаўсюдзіць адпаведны ліст сярод сябраў АГП, калі такі ліст Вамі падрыхтаваны і будзе дасланы ў наш офіс", - гаворыцца ў адказе.
Нагадаем, што ў звароце АГП прасілі "звярнуцца ў КДБ, Генеральную пракуратуру і гэтак далей з патрабаваннем паведаміць:
1. На падставе чаго быў затрыманы каталіцкі святар Лазар Уладзімір Міхайлавіч.
2. У чым ён абвінавачваецца і што яму інкрымінуецца.
3. Наколькі законна ў СІЗА КДБ ўтрымліваецца Лазар У.М. і ці магчыма яго вызваленне на ўмовах падпіскі аб нявыездзе, хатняга арышту і гэтак далей".

Комментариев нет:
Отправить комментарий