Адпаведны адказ за подпісам першага сакратара ЦК БРСМ Ігара Бузоўскага прадстаўнікі ініцыятывы "За вызваленне ксяндза Лазара" атрымалі 4 верасня. Прыводзім фота адказу:
Нагадаем, што ў звароце БРСМ прасілі "звярнуцца ў КДБ, Генеральную пракуратуру і гэтак далей з патрабаваннем паведаміць:
1. На падставе чаго быў затрыманы каталіцкі святар Лазар Уладзімір Міхайлавіч.
2. У чым ён абвінавачваецца і што яму інкрымінуецца.
3. Наколькі законна ў СІЗА КДБ ўтрымліваецца Лазар У.М. і ці магчыма яго вызваленне на ўмовах падпіскі аб нявыездзе, хатняга арышту і гэтак далей".
Комментариев нет:
Отправить комментарий