14 верасня сябры грамадскай
ініцыятывы "За вызваленне ксяндза Лазара" атрымалі адказ на свой
зварот у Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, датаваны 12-м верасня.
Прыводзім тэкст адказу:
"На ваш зварот інфармуем, што каталіцкі святар Уладзіслаў Лазар знаходзіцца ў СІЗА КДБ ў Менску. Ён абвінавачваецца ў парушэнні п.1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. У дадзены момант праводзяцца следчыя мерапрыемствы ў дачыненні да ксяндза Уладзіслава Лазара".
Мяркуючы па тым, што адказ датаваны 12-м верасня, прадстаўнікі РППС не звярталіся ані ў КДБ, ані ў Генпракуратуру, як пра гэта прасілася ў звароце, а перапісалі інфармацыю, якая ў гэты ж дзень зьявілася на афіцыйным сайце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, а затым і ў іншых беларускіх СМІ.
Адказ насуперак закону "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" дадзены на рускай мове.

Комментариев нет:
Отправить комментарий